Усе навіны

Гірс пра гол «Нафтану»: «У такія моманты асабліва не разважаеш, нешта рухае табой»

8 лістапада 2023, 11:38

Паўабаронца «Слуцка» Дзмітрый Гірс падзяліўся меркаваннем аб сваіх галах.

– У апошні час вы дэманструеце ўзрушаючую форму. Чумавы гол «Нафтану» – таму пацверджанне. Як рашыліся на ўдар, пра што думалі падчас сольнага праходу?

– У такія моманты асабліва не разважаеш, нешта рухае табой. Гэты эпізод – не выключэнне. Падобныя праходы былі ў сезоне і раней. Не такія яркія, вядома, і без галоў, а зараз усё склалася. У гэты момант нават не глядзеў на партнёраў. Проста працягнуў мяч, пасля праходу разумеў, што трэба біць. Вось і стрэліў. Забіў! Эмоцыі цудоўныя!

– А якія адчуванні былі ад яшчэ аднаго прыгожага гола на «Барысаў-Арэне» у браму БАТЭ турам раней?

– Зведаў асаблівыя эмоцыі, бо на матчы былі сябры з майго роднага горада і першы трэнер Драздоў Алег Уладзіміравіч. Гэта надало радасці, бо землякі ўбачылі гол на свае вочы. Вядома, эмоцыі адрозніваюцца. Гол у вароты БАТЭ атрымаўся не такім складаным. Проста ўвайшоў у штрафную і ўдарыў. А ў Наваполацку праход быў не кароткі, – сказаў Гірс.