Усе навіны

Бага пасля 0:1 ад «Славіі»: «У першым тайме абыгралі самі сябе, а ў другім не хапіла майстэрства»

10 лістапада 2023, 21:07

Галоўны трэнер «Шахцёра» Аляксей Бага падзяліўся меркаваннем аб матчы са «Славіяй» (0:1).

– Першы тайм – роўна супрацьлегласць таму, пра што казалі аб суперніку пры падрыхтоўцы, што хацелі бачыць. Нават спроб не было гэта зрабіць. З чым гэта звязана: псіхалогія або ўзровень майстэрства – пытанне рытарычнае.

У другой палове сталі гуляць больш агрэсіўна і смялей, але не хапіла майстэрства, нейкай долі шанцавання, каб зраўняць лік, яшчэ забіць нейкі гол... У першым тайме абгулялі самі сябе, а ў другім не хапіла майстэрства, – сказаў Бага .