Усе навіны

Сяргей Ясінскі: «Хуткасці былі еўрапейскія, не заўсёды мы за расіянамі паспявалі»

15 лістапада 2023, 22:17

Галоўны трэнер моладзевай зборнай Беларусі Сяргей Ясінскі пракаментаваў паражэнне ад аднагодкаў з Расіі (1:3).

– Гэта добрая школа, добры ўрок. Хуткасці былі еўрапейскія, не заўсёды мы за імі паспявалі. Было зашмат, браку. Выпрабавалі адну новую схему, якую плануем прымяніць супраць харватаў. Не ўсё атрымалася, на жаль. Добра, што ёсць магчымасць яе выпрабаваць, таму што з чыстага ліста яе цяжка згуляць, а ў матчы з харватамі нам патрэбна толькі перамога. Таму мы зараз прааналізуем, абдумаем. Магчыма, вернемся да старых правераным сваім метадам і пабудовам.

Акрамя таго, у нас было вельмі шмат дэбютантаў. Была магчымасць праверыць футбалістаў 2004 года нараджэння. Гэта ўжо наступнае скліканне. Але многія вельмі добра зарэкамендавалі сябе, гэта радуе. Думаю, у наступным скліканні ў нас зноў будзе даволі моцная Зборная. Нават скажу больш: думаю, у бліжэйшай сустрэчы з харватамі гэтыя больш маладыя футбалісты атрымаюць гульнявы час, таму што яны яго заслугоўваюць.

– Вы пайшлі на масавыя замены ў перапынку. Так задумвалася, ці гэта рэакцыя на не лепшы тайм у выкананні нашай каманды?

– Не, гэта быў такі план. Наперадзе Харватыя. У нас атрымаўся не вельмі зручны цыкл падрыхтоўкі, таму нельга было перагружаць большасць футбалістаў. Мы стараліся, каб пагулялі ўсе. Паўтаруся, у нас шмат дэбютантаў – ім патрэбны быў час. І нам трэба было ўбачыць, наколькі яны добрыя і адпавядаюць узроўню моладзевай зборнай.

– Калі з боку глядзелі на хлопцаў, не здалося, што яны хвалююцца пры такой колькасці заўзятараў? Напэўна, даўнютка не гулялі пры падобным антуражы.

– Мы ўжо некалькі гадоў так не граем. Таму што гуляем толькі на выездзе фактычна. А дома – маю на ўвазе ў Арменіі – гуляем без гледачоў. Атмасфера на Гомельскім проста шыкоўная. Перш за ўсё хачу падзякаваць і арганізатарам матчу ў Гомелі, і гледачам. Гэта проста... Ну, мы так даўно не гулялі. Дзякуй ім велізарнае. За нас вельмі добразычліва заўзелі, нягледзячы на тое што мы прайгралі. Шумна, гучна, па-сапраўднаму далі футбольнае свята.

Але калі нашы футбалісты хочуць гуляць і паспяхова рэалізоўваць сябе ў міжнародных матчах моладзевай зборнай, трэба ўмець гуляць пры такіх трыбунах. Адзінае, для іх было навіной, што такая колькасць гледачоў заўзелі за нас, а не супраць. Звычайна супраць атрымліваецца, – сказаў Ясінскі.