Усе навіны

Мадрыдскі «Рэал» кантактаваў з Дэ Дзербі

22 лістапада 2023, 17:42

Галоўны трэнер «Брайтана» Раберта Дэ Дзербі з'яўляецца адным з прэтэндэнтаў на тое, каб узначаліць «Рэал».

Па дадзеных крыніцы, прадстаўнікі клуба ўжо кантактавалі з італьянцам. У ім яны бачаць верагодную замену для Карла Анчалоці, які, па ўсёй верагоднасці, узначаліць зборную Бразіліі пасля завяршэння сезона.

У «Рэале» хочуць абнавіць трэнерскі штаб і знайсці спецыяліста, які добра працуе з моладдзю. Менавіта таму клуб звярнуў увагу на Дэ Дзербі.

44-гадовы Дэ Дзербі на дадзены момант трэнеруе «Брайтан». Таксама ён працаваў з «Сасуола», «Беневента», «Палерма», «Фоджай».