Усе навіны

Футбаліст зборнай Беларусі: «Пра гонар за краіну Алос не пытае, але ледзь не перад кожнай гульнёй нагадвае, што мы павінны выкладвацца напоўніцу дзеля краіны»

25 лістапада 2023, 14:43

Футбаліст зборнай Беларусі распавёў, ці сапраўды Карлас Алос задае гульцам пытанне пра гонар за краіну.

– Насамрэч такіх пытанняў, па-мойму, ён не задае, але, сапраўды, на кожным зборы і ледзь не перад кожнай гульнёй нагадвае, што мы павінны ганарыцца тым, што знаходзімся ў зборнай, кажа, што мы павінны выкладвацца напоўніцу дзеля сваёй краіны, сваіх заўзятараў. Адмысловых матывацыйных прамоў у яго няма, нікога не цытуе, але ў Алоса атрымліваецца наладзіць футбалістаў на змаганне. Можа, за кошт эмоцый? Іспанец жа, гарачы, – высоўвае гіпотэзу футбаліст зборнай.

Tribuna.com публікуе каментарыі спікераў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ананімна для іх бяспекі.