Усе навіны

Холанд забіў 70 галоў у 72 афіцыйных матчах за «Манчэстэр Сіці»

25 лістапада 2023, 19:34

«Манчэстэр Сіці» згуляў унічыю з «Ліверпулем» (1:1) у 13-м туры АПЛ.

Нападаючы гараджан Эрлінг Холанд правёў на полі ўсю гульню і вызначыўся забітым мячом на 27-й хвіліне. Такім чынам, гэты гол стаў 70-м для нарвежца ў 72 афіцыйных матчах за «Манчэстэр Сіці».

У гэтым сезоне Холанд вызначыўся 17 галамі і 4 асістамі ў 18 матчах за клуб.