Усе навіны

У «Арсенала» 116 перамог у 200 матчах пры Артэце – гэта найлепшы вынік у гісторыі клуба

26 лістапада 2023, 17:19

Учора, 25 лістапада, «Арсенал» мінімальна перамог «Брэнтфард» у матчы 13-га тура чэмпіянату Англіі – 1:0.

Гэтая гульня стала 200-й для Мікеля Артэты ў якасці трэнера лонданскага клуба. Пры ім каманда выйграла 116 матчаў, 50 разоў прайграла і 34 разы згуляла ўнічыю.

116 перамог – найлепшы паказчык у гісторыі клуба. Раней найлепшым вынікам былі 111 перамог Арсена Венгера, другі радок належаў Джорджу Грэму – 106 перамог.

Нагадаем, 41-гадовы іспанец узначаліў «кананіраў» у снежні 2019 года. У мінулым сезоне каманда фінішавала на 2-м месцы ў АПЛ, адстаўшы на 5 ачкоў ад «Манчэстэр Сіці».

Зараз лонданцы ідуць першымі і застануцца на першым радку мінімум да наступнага туру.