Экс-абаронца «Энергетыка-БДУ» Хусанаў дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў. Узбек «прывёз» пенальці, яго «Ланс» прапусціў 6 мячоў ад «Арсенала»
Былы абаронца «Энергетыка-БДУ» Абдукадзір Хусанаў дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў.
19-гадовы гулец французскага «Ланса» выйшаў на замену на 62-й хвіліне ў матчы з «Арсеналам». Да таго моманту лонданцы выйгравалі з лікам 5:0.
Праз некалькі секунд пасля выхаду на поле Хусанаў атрымаў жоўтую картку, а на 84-й хвіліне сфаліў у штрафной на Габрыэле Марцінелі. Пасля прагляду відэапаўтору арбітр паставіў пенальці, які рэалізаваў Жаржыньё. Таксама Хусанаў вызначыўся двума адборамі мяча.
Выніковы лік матча – 6:0.
У складзе «Энергетыка-БДУ» Хусанаў згуляў у 35 матчах у вышэйшай лізе, забіў 4 мячы і зрабіў 4 дзейсныя перадачы.
У сакавіку бягучага года Хусанаў у складзе маладзёжнай зборнай Узбекістана выйграў чэмпіянат Азіі.
Раней дырэктар «Энергетыка-БДУ» Аляксандр Захарчэня распавёў, што за пераход гульца французскі клуб заплаціў 100 тысяч еўра.