Аляксандр Гурыновіч: «Добра, што скончылі матч з «Гомелем» без траўм»
Галоўны трэнер «Слуцка» Аляксандр Гурыновіч пасля матчу 30-га тура вышэйшай лігі супраць «Гомеля» (5:4) падвёў вынікі сезона.
– Дзякуй хлопцам за працу. За тое, што яны транслявалі тое, што мы выкладаем. Мы далі шанц маладым футбалістам. У сваю чаргу паважаем узроставых футбалістаў, якія дазволілі нам выхоўваць гэтых гульцоў. Дзякуй трэнерскаму штабу. Асобны дзякуй кіраўнікам і спонсарам, якія падтрымліваюць нас як у добрыя, так і ў дрэнныя моманты. Дзякуй заўзятараам, якія з'яўляюцца нашым 12-м гульцом. Марым аб вялікім, але атрымліваем тое, што заслугоўваем. Так у гэтым сезоне і атрымалася. Матч з «Гомелем» атрымаўся адным з самых яркіх у сезоне. Суперніку дзякуй за добрую гульню. Усіх з заканчэннем сезона.
– У каманды быў не зусім удалы адрэзак, але восенню каманда пачала паказваць добрую гульню. Як удалося наладзіць футбалістаў?
– Мы ўсе матчы праводзім нядрэнна. Можа, не хапала шанцавання. Можа, нейкіх футбалістаў не хапіла, бо гульцы атрымлівалі траўмы, склад не заўсёды быў збалансаваны. У нас ёсць праблемы, але каманда згуртавалася.
– Як вам поле СДЗЮШАР-8?
– Думаю, у Гомелі ёсць добры стадыён са штучным пакрыццём, на якім мы маглі паказаць годны футбол. Але прынялі рашэнне гуляць тут, поле было аднолькавым для ўсіх. Хаця і не ў лепшым стане. Яно было слізкім, траўманебяспечным. Добра, што скончылі без траўм, – сказаў Гурыновіч.
