Усе навіны

Скрыпчанка Гараўцову: «Калі каманда прайграе 1:2 – нельга казаць, што на полі была толькі адна каманда»

4 снежня 2023, 23:23

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка адказаў на словы трэнера «Гомеля» Андрэя Гараўцова пра тое, што ў вочным паядынку на полі была толькі адна каманда.

– Мы выйгралі матч у «Гомеля», ён быў вельмі важным. Але хачу ўнесці адну рэмарачку: Андрэй Гараўцоў – трэнер-пачатковец у плане працы ў вышэйшай лізе. Мы ўсе, трэнеры, – прафесіяналы, спаборнічаем адзін з адным, супрацьстаім адзін аднаму, але з пункту гледжання зносін на камеру і гэтак далей, калі каманда прайграе 1:2 – нельга казаць, што на полі была толькі адна каманда, нават у другім тайме. Гэта крыху не фарбуе трэнера.

Калі твая каманда выпраўляе сітуацыю па ходзе гульні, умоўна прайграючы 0:2 выйграе 3: 2, тады можна было б так сказаць. Але калі твая каманда прайграе, казаць так, я лічу, няправільна з пункту гледжання прафесіяналізму і да іншых калег. Было непрыемна гэта чуць, калі я глядзеў агляд тура, – сказаў Скрыпчанка.