Усе навіны

Аляксей Сытоў: «У Яромкі дзеючы кантракт. Пра яго сыход з «Мінска» казаць рана»

5 снежня 2023, 09:30

В.а. старшыні «Мінска» Аляксей Сытоў падзяліўся меркаваннем аб працы галоўнага трэнера каманды Сяргея Яромкі.

– Трэнерскі штаб пакідае каманду, можам казаць пра гэта ўжо зараз?

– На сённяшні дзень у Сяргея Валер'евіча Яромкі дзеючы кантракт. Завершыцца ён толькі 31 снежня. Таму на гэтую тэму казаць яшчэ рана.

– У любым выпадку наколькі задаволены працай трэнерскага штаба ў мінулым сезоне?

– Вынік працы ўсяго трэнерскага штаба і непасрэдна Сяргея Валер'евіча, вядома, ацэньваю як станоўчы. У той сітуацыі, у якой прыйшлося ім працаваць у гэтым годзе, яны на самой справе дабіліся добрага выніку, – сказаў Сытоў.