Усе навіны

У стыкавым матчы вышэйшай лігі «Віцебск», верагодна, згуляе з «Энергетыкам-БДУ» у манежы

5 снежня 2023, 11:33

Першы стыкавы матч «Энергетык-БДУ» – «Віцебск» пройдзе ў Мінску на стадыёне «РЦАР-БДУ» на сінтэтычным газоне.

«Віцебск» пакуль не вырашыў, дзе будзе праходзіць матч у адказ. Вялікая верагоднасць, што з-за маразоў 9 снежня яго перанясуць у віцебскі манеж.

Першы стыкавы матч «Энергетык-БДУ» – «Віцебск» пройдзе 6 снежня і пачнецца ў 14.00.