Усе навіны

Максім Скавыш: «Толькі мінскае «Дынама» і «Нёман» маглі ўзяць залатыя медалі»

10 снежня 2023, 17:23

Форвард «Шахцёра» Максім Скавыш пракаментаваў чэмпіёнства мінскага «Дынама».

– Я гуляў супраць іх, яны заслужаныя чэмпіёны. Па камандзе ў іх 20 добрых футбалістаў, то бок і на замену выходзілі добрыя футбалісты. Гэта значыць, заўсёды ўзмацнялі гульню, у прынцыпе яны заслугоўваюць.

Гродна, калі ўзяць, то яны маглі з Гродна пабіцца, бо Гродна добрая каманда.

Гродна добрую гульню паказвала. Толькі дзве каманды, якія маглі ўзяць залатыя медалі.

– Гародня добрая каманда, Дынама добрая, а ў «Шахцёра» мінус проста вялікі, таму немагчыма было дастаць?

– «Тарпеда» пачало буксаваць пасля Еўракубкаў, гэта значыць яны амаль адразу і адпалі. І вось дзве каманды білася. У прынцыпе, калі б Гродна чэмпіёнамі сталі, я б тое самае сказаў што заслужана, – сказаў Скавыш.