Мікалай Хадасевіч: «Няма сумневу, што ў мінскага «Дынама» ёсць фінансавыя рэсурсы для ўзмацнення каманды»
Журналіст Мікалай Хадасевіч на сваім YouTube-канале «Hodasevich-LIVE» паразважаў адкуль мінскае «Дынама» будзе браць новых гульцоў для ўзмацнення склада каманды.
«У мяне, вядома, няма сумневу, што будзе дастаткова фінансавага рэсурсу, каб мiнскае «Дынама» зараз узмацняла шэрагі.
Пытанне толькі палягае ў тым, кім узмацняць шэрагі? Калі браць практыку БАТЭ ў ранейшыя гады, а гэта быў падыход – сабраць усё найлепшае, што ёсць навокал, такім чынам перападпісаць. Калі азірнуцца вакол, то не так шмат, напэўна, найлепшага, асабліва, калі ставіць задачу не толькі, змагацца за тытул у чэмпіянаце краіны, але яшчэ выглядаць нядрэнна на Еўракубкавай арэне.
Дапусцім, вось ёсць прадметная цікавасць да Цэнтральнага абаронцы «Іслачы» Калачова, але да яго ёсць цікавасць і з боку расійскіх клубаў. І гэта вельмі важны момант.
Дапушчальны, неяк значыцца там у пашыраным спісе з'яўленне з «Нёмана» Карповіча. Увогуле, яго таксама трэба перападпісаць. У «Нёмана» быццам бы ў два разы павялічваецца бюджэт і таксама ёсць такая задача – захаваць склад, і, можа быць, у наступным годзе паспрабаваць стаць мацней. Хоць там таксама ёсць страта – сыходзіць Шукураў. Але гэта хаця б адна на фоне мінскага «Дынама», тут страт значна больш.
Увогуле, самы раз зараз павесіць пытанне – як усё ж такі будзе камплектавацца далей мінскае «Дынама»? Дзе будзе знаходзіць якасных выканаўцаў? На гэтым я раблю ўпор.
І кіраўнікі знойдуць іх у межах іншых клубаў ЧБ, ці ўсё ж такі будзе такі прыстойны завоз легіянераў, што таксама, у прынцыпе, можа быць.
Але, як паказвае «Шахцёр», як паказваюць некаторыя клубы ў Еўракубках, якія сустракаліся нам на шляху – мала проста завесці легіянераў. Трэба, вядома, з іх зляпіць каманду. І на гэта ў Вадзіма Скрыпчанкі будзе не толькі міжсезонне, але яшчэ наступныя паўгода», – сказаў Хадасевіч.