Суперліга выйграла суд ва УЕФА і ФІФА, клубы змогуць удзельнічаць у турніры без накладання санкцый
Еўрапейскі суд пастанавіў, што УЕФА і ФІФА дзейнічалі супраць заканадаўства пра канкурэнцыю, заблакаваўшы стварэнне Суперлігі ў 2021 годзе.
Такім чынам, дзеянні УЕФА і ФІФА ў дачыненні да Суперлігі былі прызнаныя незаконнымі.
Адпаведнае рашэнне апублікавалі 21 снежня на старонцы Еўрапейскага суда пасля паседжання ў Люксембургу.
«Правілы ФІФА і УЕФА па папярэднім ухваленні міжклубных футбольных спаборніцтваў, такіх як Суперліга, супярэчаць заканадаўству ЕС», – гаворыцца ў заяве Суда ЕС, дадаючы, што ФІФА і УЕФА парушаюць заканадаўства ЕС пра канкурэнцыю і свабоду прадастаўлення паслуг.
Абедзве футбольныя арганізацыі «злоўжывалі дамінуючым становішчам» у адносінах да канкуруючай лігі, паколькі іх правілы не былі, на думку суда, «празрыстымі, аб’ектыўнымі, недыскрымінацыйнымі і прапарцыйнымі».
Нагадаем, што цяпер у праекце засталося два клубы – «Рэал» і «Барселона».