Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Калі нехта думае, што яго незаслужана не паставілі ў склад, то ёсць іншыя каманды: ідзіце і праяўляйце сябе там»

26 снежня 2023, 08:10

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падзяліўся меркаваннем аб уплыве бацькоў на футбалістаў.

– Менш людзей у футболе не становіцца. Пра гэта магу меркаваць па Гродне. Там футбольны бум, многія вядуць дзяцей у секцыі. Але ёсць нюанс. Бацькі павінны пакідаць сваіх дзяцей ля парога футбольнай школы. Далей ім нельга: усё вырашае трэнер. Там ён бацька.

Быў у Англіі. Нават дзеці багатых бацькоў выконваюць гэтыя ўмовы. Мільянер таксама павінен аддаць сваё дзіця трэнеру і ісці дадому. Усё павінна вызначаць толькі футбольнае поле.

Калі хтосьці думае, што яго ці яго дзіця незаслужана не паставілі ў склад, то ёсць жа побач іншыя каманды: ідзіце і праяўляйце сябе там.

Але за маю практыку яшчэ нікому з недаацэненых не ўдавалася ў іншым месцы праявіць сябе лепш. Магчыма, толькі пара выключэнняў была ў гэтым правіле...

І калі футбалісты ці іх бацькі кажуць, маўляў, трэба падняць заробак, выканаць вось такія ўмовы... Ім адказваю: «Ідзі ў суседнюю каманду і там падымай». Мы ж трацім дзяржаўны бюджэт, не свой нават, – сказаў Кавалевіч.

fransua
Лукашист сраный.Риторика очевидна.Быдло
Адказаць
2