Усе навіны

Раналду забіў 53 галы ў 2023 годзе, у Кейна і Мбапэ – па 52, у Холанда – 50

26 снежня 2023, 23:49

Форвард «Аль-Насра» Крышцiяну Раналду вызначыўся дублем у матчы 17-га тура чэмпіянату Саудаўскай Аравіі супраць «Аль-Ітыхада».

38-гадовы партугалец рэалізаваў пенальці на 19-й хвіліне сустрэчы, зрабіўшы лік 1:1.

На 68-й хвіліне футбаліст аформіў дубль, таксама з 11-метровай адзнакі.

Гэта 52-і і 43-і галы нападніка ў 2023 годзе – ні адзін гулец не забіў больш.

52 галы ў 2023 годзе забілі Хары Кейн з «Баварыі» і Кіліян Мбапэ з «ПСЖ».

Эрлінг Холанд з «Манчэстэр Сіці» у гэтым каляндарным годзе забіў 50 галоў.

Кейн і Мбапэ не змогуць павялічыць свае паказчыкі, таму што «Баварыя» і «ПСЖ» правялі ўжо ўсе матчы 2023 года. У «Аль-Насра», акрамя сённяшняй, будзе яшчэ адна гульня. У «Сіці» будзе яшчэ 2 сустрэчы АПЛ.