Андрэй Толмач: «Лукашэнка выратаваў мінскае «Дынама» ад банкруцтва. Гэта трэба дакладна ведаць і разумець»
Генеральны дырэктар мінскага «Дынама» Андрэй Толмач расказаў, як Аляксандр Лукашэнка выратаваў клуб ад банкруцтва.
– Невялікая перадгісторыя, з чаго ўсё пачыналася. У 2019 годзе клуб стаяў на мяжы знікнення. Змена ўласніка, вялізныя даўгі, каманда разбягаецца. У той час трэба сказаць дзякуй нашаму прэзідэнту (так Тoлмач называе Лукашэнку, які сфальсіфікаваў вынікі выбараў-2020 – Tribuna.com).
Кіраўнік дзяржавы (так Тoлмач называе Лукашэнку, які сфальсіфікаваў вынікі выбараў-2020 – Tribuna.com), можна сказаць, наўпрост выратаваў наш клуб ад банкруцтва. Дзякуючы гэтаму ён працягваў існаваць.
Гэта трэба дакладна ведаць і разумець. Затым былі зроблены пэўныя крокі, якія дазволілі выраўнаваць сітуацыю. Пасля гэтага пачалася планамерная, доўгая праца, дзякуючы якой праз 5 гадоў каманда стала чэмпіёнам.
– У той момант вы ўжо працавалі?
– Так, з траўня 2019-га. Тады было не надта весела.
– Каму, акрамя прэзідэнта (так вядучы называе Лукашэнку, які сфальсіфікаваў вынікі выбараў-2020 – Tribuna.com), трэба казаць яшчэ дзякуй за чэмпіёнства?
– Трэба сказаць дзякуй заўзятарам. Яны доўга трывалі і чакалі, трэнерскаму штабу, офісу і ўсім падраздзяленням, якія адыгралі вялікую ролю ў дасягненні выніку, – сказаў Толмач.