Усе навіны

Андрэй Кудравец: «Афіцыйна пакідаю вялікі БАТЭ. Час сказаць пакуль, але не бывай»

28 снежня 2023, 13:32

Беларускі галкіпер Андрэй Кудравец развітаўся з БАТЭ. Улетку падпісант рэжымнага ліста перайшоў у маскоўскае «Дынама». Канец сезона футбаліст правёў у Барысаве на правах арэнды.

– Сёння я афіцыйна пакідаю вялікі футбольны клуб БАТЭ. Гэта па-сапраўднаму родны для мяне клуб, які даў мне шлях у вялікі футбол.

9 гадоў я знаходзіўся ў структуры клуба і 4 гады – у асноўным складзе. Хацелася б падзякаваць усім людзям, з якімі я прайшоў увесь гэты шлях у гэтым вялікім клубе, падзякаваць за тое, што верылі ў мяне і падтрымлівалі на розных этапах маёй кар'еры, няхай гэта ўзлёты ці падзенні.

Хацелася б падзякаваць фанатам за тое, што прыходзілі на стадыён, падтрымлівалі нас, незалежна ад таго, што адбывалася на футбольным полі.

Магу сапраўды сказаць, што я і мае партнёры па камандзе заўсёды аддаваліся гульні на 100%. Час сказаць пакуль, але ні ў якім разе не бывай.

Жадаю клубу росквіту і дасягненні ўсіх пастаўленых мэт. БАТЭ назаўжды ў сэрцы, – напісаў Кудравец.