Усе навіны

Ігар Крывушэнка: «Убачым, што ў БАТЭ ёсць – склад і яго здольнасці – адсюль і пачнем будаваць тактыку»

4 студзеня 2024, 19:31

Галоўны трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка распавёў пра планы каманды.

– Які футбол вам бліжэй?

– Можна марыць пра гульню «Барселоны» або «Манчэстэр Сіці», але мы станем адштурхоўвацца ад таго, якіх футбалістаў будзем мець.

Любы трэнер жадае гуляць у валоданне мячом, хутка працаваць у пераходных фазах. Аднак яшчэ раз скажу: убачым, што ў нас ёсць – склад і яго здольнасці – адсюль і пачнем будаваць тактыку. Канкрэтней пагаварыць пра гэта бліжэй да пачатку сезона.

– Перад новым годам БАТЭ развітаўся з 8 прадстаўнікамі асновы. Калектыў відавочна стане яшчэ маладзейшым, і ў ім вельмі значнымі апынуцца ролі дзядзькоў-важакоў…

– Аднымі маладымі не згуляеш: навошта падманваць сябе? Павінны быць людзі, якія і сцэментуюць – і павядуць за сабой, у патрэбны момант паказаўшы гэта словам і справай. На полі ўзнікаюць сітуацыі, калі моладзь губляецца, таму як мінімум два-тры вопытныя футбалісты патрэбныя.

– Бліжэйшыя планы каманды?

– На 11 студзеня намецілі выхад з адпачынку. Перш за ўсё трэба прагледзець усіх гульцоў – у тым ліку тых, хто быў у арэндзе – і правесці кавалачак працы так, каб рухацца ў люты працэнтаў на 90 з тымі, хто будзе ў нас у сезоне.

У канцы студзеня возьмем удзел у турніры «Белазавец» у Жодзіне. У цэлым жа да першага чвэрцьфінальнага паядынку Кубка Беларусі хацелася б правесці, прынамсі, 7-8 спарынгаў, – сказаў Крывушэнка.

fransua
Я хорошо отношусь к Батэ,но есть такое ощущение что Криушенко сам не верит в то что говорит…
Адказаць
0