Клоп пра 2:0 з «Арсеналам»: «Сапернік таксама мог перамагчы – ніякіх сумневаў»
Галоўны трэнер «Ліверпуля» Юрген Клоп пракаментаваў перамогу над «Арсеналам» (2:0) у рамках 1/32 фіналу Кубка Англіі.
«Я ганаруся гэтым (перамогай). Гэта вельмі складаны сапернік, магчыма, самы складаны з усіх, каго мы маглі атрымаць. Нам шмат трэба было ўлічыць перад матчам, прыязджаючы сюды, але «Арсенал» усё роўна гуляў крыху па-іншаму, і гэта разумны ход.
Мы ўнеслі некаторыя змены ў перапынку і былі па-сапраўднаму ўцягнутыя ў гульню ў другім тайме. Мы забілі галы і выпусцілі маладых хлопцаў. Мы ваявалі 95 хвілін. А зараз нас чакае зімовая паўза.
Было відавочна, што я буду рабіць змены. Сёння хлопцы прынялі гэта, і мы маглі зрабіць іх. Ня вельмі шмат. У рэшце рэшт мы выйшлі далей. Я шчаслівы і ганаруся тым, што мы змаглі перамагчы. «Арсенал» таксама мог перамагчы – ніякіх сумневаў. Але мы давялі справу да канца, і гэта кажа пра характар хлопцаў», – сказаў Клоп.
«Ліверпуль» у апошніх 5 матчах атрымаў 4 перамогі. Вынікі і расклад гульняў «мерсісайдцаў» – тут.