Усе навіны

Андрэй Васілевіч: «У пачатку ЧБ будуць працаваць беларускія суддзі, але потым будзем падключаць расiйскіх»

14 студзеня 2024, 13:24

Намеснік старшыні АБФФ Андрэй Васілевіч расказаў аб рабоце расійскіх арбітраў на матчах чэмпіянату Беларусі.

– З улікам таго, што мы пачынаем чэмпіянат у сярэдзіне сакавіка, у асноўным будзем праводзіць гульні на штучных газонах, мы не хочам нанесці ніякіх пашкоджанняў.

Таму хочам запрашаць расійскія брыгады толькі ўжо да цяплейшага часу, скажам так, калі і ў нас будуць пачынацца матчы падвышанага напалу.

Гэта значыць, у пачатку чэмпіянату будуць працаваць нашы суддзі, але на працягу сезона будзем падключаць, паводле дамовы, і суддзяў з РФС, не толькі з РПЛ.

Безумоўна, шорт-ліст расiйскіх арбітраў ёсць, але я выдаваць яго не буду, бо могуць быць унесеныя змены. Каб кагосьці не абнадзейваць, каб кагосьці не крыўдзіць, мы разгалошваць не будзем, – сказаў Васілевіч.