Усе навіны

Дэку: «Мы па-ранейшаму цалкам давяраем Хаві»

15 студзеня 2024, 10:27

Спартыўны дырэктар «Барселоны» Дэку падзяліўся меркаваннем пра галоўнага трэнера каманды Хаві пасля паражэння ў Суперкубку Іспаніі ад «Рэала» (1:4).

– Ці не змянілася стаўленне клуба да Хаві пасля такога выніку?

– Бессэнсоўнае пытанне. Цяпер не час пытацца пра гэта. Мы па-ранейшаму цалкам яму давяраем.

Цяжкае паражэнне, яго трэба прааналізаваць, але яно нічога не мяняе. Нам трэба думаць аб матчы з «Уніяністасам», – сказаў Дэку.

Хаві ўзначаліў «Барселону» ў лістападзе 2021 года. З гэтага часу каманда пад яго кіраўніцтвам выйграла Ла Лігу і Суперкубак Іспаніі.

Наступны свой матч каталонцы правядуць 18 студзеня ў Кубку Іспаніі супраць «Уніяністас Саламанкі». Каляндар тут.