Усе навіны

Польскі журналіст Bладарчык: «Сасновец – не самы прывабны горад, але там добрая спартовая база, футбольны стадыён, хакейная арэна»

Галоўны рэдактар папулярнага польскага сайта Meczyki.pl Томаш Bладарчык расказаў пра горад Сасновец, у якім будуць працаваць беларусы Аляксандр Хацкевіч і Міхаіл Залеўскі.

– «Заглембэ» грунтуецца ў Сасновецы. Што гэта за горад?

– Адразу варта сказаць, што там вельмі добрая спартыўная база. Ёсць футбольны стадыён, пра які ўжо казаў, натуральныя футбольныя палі, хакейная арэна. Але, у цэлым, Саснавец не самы прывабны горад. Размешчаны ў Сілезскім ваяводстве, а гэты рэгіён вельмі індустрыялізаваны, тут шмат прадпрыемстваў. Галоўную ролю адыгрывае горназдабыўная прамысловасць, – сказаў Уладарчык.