Усе навіны

Пяцігорац, Жук і Хачатуран трэніруюцца з «Макслайнам»

19 студзеня 2024, 18:49

Як паведамляе football.by, на першай у сезоне трэніроўцы «Макслайна» з першай лігі прысутнічала мноства новых футбалістаў.

Сярод іх можна вылучыць галкіпера Уладзіміра Пяцігорца, які нядаўна пакінуў «Мінск», гульца «Славіі» Уладзіслава Жука і паўабаронцу «Тарпеда-БелАЗ» Андрэя Хачатурана.

Таксама на трэніроўцы «Макслайна» былі брамнік Павел Шчарбачэня, які з'ехаў з казахстанскага «Кырана», абаронцы Артур Чудук з гомельскага «Лакаматыва», Мікіта Кастамараў з «Віцебску», паўабаронцы Дзмітрый Велісевіч з «Белшыны», Антон Сарокін з «Баранавічаў» Петрусевіч з «Маладзечна-2018».

Акрамя таго, у размяшчэнні каманды знаходзяцца два былыя гульцы «Макслайна»: абаронца Арцём Бруй, які мінулы сезон правёў у «Нафтане», і хаўбек Аляксандр Булычоў, які гуляў за брэсцкае «Дынама».