Усе навіны

Альберт Рыбак: «Не мая ініцыятыва – быць звольненым з «Нафтана». Напэўна, гэта няправільна падаюць»

23 студзеня 2024, 10:23

Галоўны трэнер «Нафтана» Альберт Рыбак распавёў аб рэфармаванні клуба.

– У снежні Вы казалі, што афіцыйна звальняецеся з «Нафтана», але зараз працягваеце працаваць. Мяркуючы па нядаўніх навінах, каманда перажывае пэўныя трансфармацыі. Што вы можаце сказаць пра сваю заяву? Як зараз сябе адчувае клуб?

– Я не казаў, што звальняюся з каманды. Проста былі звольненыя ўсе супрацоўнікі клюбу, гульцы і трэнэрскі штаб. Гэта не мая ініцыятыва – быць звольненым. Мусіць, гэта няправільна падаюць. Тут не мая адказнасць, я сам не звальняўся.

Потым са мной выйшла на кантакт кіраўніцтва. Мы перагаварылі, яны хацелі, каб я працягнуў працу. Абмеркавалі многія пытанні далейшага развіцця клуба і я даў сваю згоду працаваць далей і прыносіць карысць наваполацкаму і ўсяму беларускаму футболу.

Адбываецца рэарганізацыя клуба. Грамадскае аб'яднанне звольніла ўсіх супрацоўнікаў, адпаведна, цяперашняя дзяржаўная арганізацыя прапанавала ўсім працу ці ў штаце клуба, ці ў іншым відзе працы.

Прынамсі, усім прапанавалі працаўладкаванне і дапамагаць далей. Так было з усім трэнерскім штабам і супрацоўнікамі клуба, каб хлопцы далей працавалі і прыносілі карысць, – сказаў Рыбак.