Усе навіны

Матч «Вест Бромвіч» – «Вулверхэмптан» перарывалі на 34 хвіліны з-за бойкі фанаў

28 студзеня 2024, 17:54

Матч 1/16 фіналу Кубка Англіі «Вест Бромвіч» – «Вулверхэмптан» (0:2) быў прыпынены на 34 хвіліны.

Калі Матэус Кунья на 78-й хвіліне зрабіў лік 2:0, на поле выбеглі заўзятары і наладзілі бойку.

Футбалісты пакінулі поле, пакуль паліцыя сунімала фанаў.

Матчы «Вест Бромвіча» супраць «Вулверхэмптана» ў Англіі называюць «Дэрбі Чорнай краіны».