Усе навіны

Таджыкістан з экс-гульцaмi ЧБ Саміевым i Джурабоевым вылецеў у 1/4 Кубка Азіі, зборная ўпершыню ўдзельнічала ў фінальным турніры

2 лютага 2024, 19:57

Зборная Таджыкістана экс-футбаліста «Тарпеда-БелАЗ» і «Іслачы» Шахрама Саміева, а таксама экс-паўабаронцы «Шахцёра» Амірбека Джурабоева вылецела ў матчы чвэрцьфіналу Кубка Азіі пасля паражэння ад зборнай Іарданіі (0:1)

На 66-й хвіліне абаронца зборнай Таджыкістана Вахдат Ханонаў забіў мяч у вароты сваёй каманды.

Варта адзначыць, што зборная Таджыкістана ўпершыню ў сваёй гісторыі ўдзельнічала ў фінальным турніры Кубка Азіі і дайшла да 1/4 плей-оф. Да гэтага камандзе не ўдавалася прайсці кваліфікацыю на турнір.