АдзінаборствыАмерыканскі футболАўта/мотаБабслей і санны спортБадмінтонБарацьбаБейсболБільярдБоксВалейболВеласпортВеславаннеВодныя віды спортуГімнастыкаГольфІншыяКанькабежны спортКёрлінгКіберспортКонны спортЛёгкая атлетыкаЛыжны спортНастольны тэнісПарусны спортПляжны футболПокерРэгбіСтральбаСучаснае пяцібор'еТрыятлонФехтаваннеФігурнае катаннеФутзалХакей з мячомХакей на травеЦяжкая атлетыкаШахматыЭкзатычныя вiдыЭкстрэмальныя віды
BE
Шпілеўскі – пяты па адсотку перамог у матчах вышэйшага ўзроўню сярод беларускіх трэнераў
Беларускі трэнер кіпрскага «Арыса» Аляксей Шпілеўскі ў свае 35 гадоў правёў ужо 135 матчаў на чале замежных клубаў, якія гуляюць у вышэйшых дывізіёнах сваіх краін. Гэта пяты паказальнік сярод беларускіх трэнераў.
Больш матчаў, чым Шпілеўскі, правялі наступныя трэнеры: Леанід Кучук (361 матч у замежных Д1), Алег Конанаў (281), Віктар Ганчарэнка (247) і Анатоль Байдачны (172).
Па агульным адсотку перамог у матчах вышэйшага ўзроўню Аляксей Шпілеўскі таксама ўвайшоў у топ-5 сярод беларусаў. Каманды пад яго кіраўніцтвам выйгралі 55,2 адсотка сваіх матчаў. Наперадзе толькі Аляксандр Ермаковіч (61,7 адсотка), Іван Шчокін (57,9 адсотка), Юрый Вяргейчык (57,0 адсотка) і Леанід Кучук (56,2 адсотка).