Дэ Лаурэнціс разважае над прызначэннем Піолі ў «Напалі»
Галоўны трэнер «Мілана» Стэфана Піолі можа стаць пераемнікам Вальтэра Мадзары ў «Напалі», паведамляе Calciomercato.
Чакаецца, што па завяршэнні бягучага сезона «Мілан» датэрмінова спыніць супрацоўніцтва з Піёлі. Замест яго могуць прызначыць былога трэнера «Інтэра» і «Ювентуса» Антоніа Контэ. Таксама ў шартлісце «Мілана» ёсць Грэм Потэр і Хулен Лапетэгі.
Паводле інфармацыі крыніцы, прэзідэнт «Напалі» Аўрэліё дэ Лаурэнціс разважае над запрашэннем Піолі. Ён высока ацэньвае тактычную гнуткасць 58-гадовага спецыяліста і яго поспехі за час працы ў «Мілане».
«Мілан» зараз займае трэцяе месца ў турнірнай табліцы Серыі А, а «Напалі» ідзе сёмым, адстаючы на 14 ачкоў. У нядзелю, 11 лютага, каманды сустрэнуцца ў матчы 24-га тура на «Сан Сіра». Пачатак гульні – у 22.45.