Усе навіны

«Барселону» абавязалі заплаціць 23 млн еўра падаткаў з выплат агентам гульцоў

9 лютага 2024, 22:50

Нацыянальны суд прыняў рашэнне абавязаць «Барселону» заплаціць 23 мільёны еўра падаткаў.

Згодна з рашэннем суда, бонусы, якія клуб выплачваў агентам футбалістаў у перыяд з 2012 па 2015 год, носяць характар працоўнага даходу, таму «Барселона» павінна заплаціць 23 млн еўра падаткаў.

«Барселона» на афіцыйным сайце заявіла, што будзе аспрэчваць рашэнне Нацыянальнага суда ў Вярхоўным судзе.

«Выклікае здзіўленне той факт, што Судова-адміністрацыйная палата пры Нацыянальным судзе не ўлічыла апошнюю практыку Вярхоўнага суда па гэтым пытанні, якой скарысталіся некаторыя іншыя футбольныя клубы», – гаворыцца ў заяве каталонскага клуба.