Усе навіны

Рада АПЛ ухваліла набыццё Рэткліфам 25% акцый «МЮ» і наступнае інвеставанне 300 млн долараў

13 лютага 2024, 22:17

«Манчэстэр Юнайтэд» атрымаў ад Рады АПЛ ухвалу на набыццё сэрам Джымам Рэткліфам 25% акцый клуба і наступнае інвеставанне 300 млн даляраў, паведамляе журналіст Роб Харыс.

Гэта адбылося пасля завяршэння праверкі ўладальнікаў і дырэктараў. Цяпер АПЛ чакае транзакцыю па набыцці долі клуба.

Была інфармацыя, што Рэткліф хоча, каб у «МЮ» з'явіўся стадыён, які зможа канкураваць з 90-тысячным «Уэмблі».