Усе навіны

Аспас – гулец, які забіў «Барселоне» больш за ўсё галоў у Ла Лізе ў 21-м стагоддзі

18 лютага 2024, 15:07

Учора, 17 лютага, «Барселона» перамагла на выездзе «Сельту» ў матчы 25-га тура чэмпіянату Іспаніі – 2:1.

Адзіны гол каманды Рафы Бенітэса на рахунку 36-гадовага Яга Аспаса, які на 47-й хвіліне вырашыўся на ўдар з лініі штрафной пляцоўкі каталонцаў і рыкашэтам ад Жуля Кундэ паразіў вароты Марка-Андрэ тэр Стэгена.

Для капітана «кельтаў» гэта ўжо 11-й гол у вароты «Барселоны» ў Ла Лізе ў 21-м стагоддзі – ніводнаму гульцу пакуль не ўдалося забіць больш.

Нагадаем, Яго дэбютаваў за першую каманду «Сельты» у сезоне 2007/08 і з невялікім перапынкам выступае за яе дагэтуль.

У 2013 годзе ён быў прададзены ў «Ліверпуль», яшчэ праз сезон аддадзены ў арэнду «Севілье», але ўжо ў 2015-м вярнуўся ў родную каманду.

За гэты час ён забіў 152 галоў і аддаў 53 дзейсныя перадачы ў 329 матчах. Падрабязная статыстыка – тут.