Арцём Чалядзінскі: «Калі траўміраваныя пачнуць здаравець, «Мінску» будзе лягчэй»
Галоўны трэнер «Мінска» Арцём Чалядзінскі пракаментаваў праведзеныя ў суботу таварыскія матчы.
«У гульні з «Дняпро» ацэньвалі сваю гатоўнасць пасля двухтыднёвых збораў, дзе вельмі плённа папрацавалі. Было відаць, што хлопцы пад нагрузкамі. Што тычыцца гульні... Тое, чаго мы патрабавалі ад хлопцаў, яны вельмі добра выконвалі, асабліва ў абароне. Калі казаць пра мінусы, то трэба дапрацаваць дзеянні пры стандартных палажэннях.
У другім матчы быў трохі эксперыментальны склад. Некалькі футбалістаў прыехала на прагляд, і праз гэта структура гульні трошкі ламалася. План на гульню быў, і хлопцы стараліся яго выканаць. Адзінае, што не спадабалася – гэта тое, што ў абароне паміж лініямі былі вялікія парывы.
Пакуль падзелу на першых і другіх нумароў няма. Нават па колькасці людзей мы не можам падзяліць і ў дублі трэба, каб было пабольш людзей, і ў нас было хоць бы 20 чалавек, калі ўсё пойдзе па плане, і траўміраваныя пачнуць здаравець, то нам вядома будзе лягчэй», – адзначыў спецыяліст.