Усе навіны

Лёсаванне вышэйшай лігі пройдзе 26 лютага ў музеі ВАВ

19 лютага 2024, 18:11

Стала вядома, дзе і калі пройдзе лёсаванне чэмпіянату Беларусі па футболе. Прэс-служба «Іслачы» паведаміла, што мерапрыемства адбудзецца 26 лютага ў музеі ВАВ.

На лёсаванні вызначыцца каляндар кожнага клуба, а таксама расклад матчаў па турах.

Нагадаем таксама, што ўсе каманды, якія маюць магчымасць выступаць у вышэйшай лізе, прайшлі ліцэнзаванне. У ЧБ прымуць удзел 16 каманд.