76-гадовы Ходжсан падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера «Крыстал Пэлас»
«Крыстал Пэлас» абвясціў, што Рой Ходжсан пакінуў пасаду галоўнага трэнера каманды.
«Прыняў рашэнне сысці ў адстаўку, каб клуб мог прадставіць свае планы адноснага новага менеджара», – сказаў 76-гадовы Ходжсан.
Клуб паведаміў, што англійскі спецыяліст выпісаны са бальніцы і адчувае сябе добра. Раней была інфармацыя, што Ходжсан адчуў сябе дрэнна падчас трэніроўкі на фоне інфармацыі пра звальненне і быў шпіталізаваны.
У сённяшнім матчы з «Эвертанам» дзеяннямі каманды будуць кіраваць асістэнты Ходжсана Пэдзі Макарці і Рэй Левінгтан.
Ходжсан узначальваў «Крыстал Пэлас» у 2017-2021 гадах, а ў сакавіку мінулага года вярнуўся.
Пасля 24 згуляных матчаў каманда ідзе 16-й у турнірнай табліцы АПЛ.
Была інфармацыя, што «Крыстал Пэлас» прызначыць Олівера Гласнера новым галоўным трэнерам.