Гулец «Віцебска» Гірс: «Мяне турбавала калена, дзесьці нагрузкі давалі аб сабе ведаць»
Паўабаронца «Віцебска» Дзмітрый Гірс пракаментаваў вынікі матча з «Оршай» (1:0), а таксама распавёў, як прайшла яго перадсезонная падрыхтоўка.
— Вынік станоўчы — выйгралі. Гэты тыдзень быў вельмі складаным. Была праведзена добрая праца. Мы гулялі пасля сур'ёзных нагрузак, але і гэта нам не перашкодзіла стварыць шмат момантаў, трымаць структуру і выканаць усталёўку на гульню.
— Раскажы пра момант з забітым голам. Бо дзякуючы табе атрымалася адкрыць лік у матчы
— Не без шанцавання ўсё атрымалася. Падабраў мяч у цэнтры поля, выйшаў сам-насам з брамнікам. Павінен быў сам забіваць гол. Нашчасце, мяч ад штангі патрапіў роўненька на нагу нашаму нападніку. Уладлен зрабіў усё як трэба.
— Ну і падзяліся, як прайшла для цябе перадсезонная падрыхтоўка
— Прыхоўваць не буду, было вельмі складана. Мяне турбавала калена, недзе нагрузкі давалі аб сабе ведаць. Зараз добра сябе адчуваю і да пачатку чэмпіянату буду гатовы на ўсе сто адсоткаў! — сказаў Гірс.
Уся кар'ера хаўбэка «Віцебска» сабрана тут.