Усе навіны

Эрык тэн Хаг: «Бачу, што «МЮ» расце, прагрэсіруе і развіваецца»

24 лютага 2024, 09:55

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг распавёў пра свае адносіны з новым сузаснавальнікам клуба Джымам Рэткліфам.

– Мы шмат размаўляем. Я шмат камунікую з ім і з сэрам Дэйвам Брэйлсфардам пра клуб, каманд і структуры. Мы вельмі падобныя. Яго амбіцыі цалкам супадаюць з маімі. Мы працуем у адным праекце.

Бачу, як мы рухаемся ў правільным напрамку. Бачу, што каманда расце, прагрэсіруе і развіваецца. Мы старанна працуем на трэніровачным полі і падчас матчаў.

Вядома, вельмі важна, каб гульцы былі ў форме. Мы станем яшчэ мацнейшымі, калі дададзім у склад больш якасці.

– Адчуваеце, што Рэткліф упэўнены ў вас?

– Цалкам, мы так шмат размаўлялі, мы вельмі падобныя, у нас аднолькавыя амбіцыі. Мы вельмі ўзгодненыя ў гэтым працэсе, – сказаў тэн Хаг.