Усе навіны

У другой лізе будзе 36 каманд, з іх 12 дубляў каманд «вышкі» (football.by)

26 лютага 2024, 21:25

26 лютага адбылося паседжанне выканкама АБФФ, на якім сярод іншых пытанняў абмяркоўваўся фармат першай і другой ліг.

Як паведамляе football.by, было вырашана, што ў другой лізе прыме ўдзел 36 каманд. Сярод іх 12 – гэта фарм-клубы каманд вышэйшай лігі. 4 каманды-дублі будуць выступаць у першай лізе.

Паводле крыніцы, каманды Д3 будуць падзелены на тры геаграфічныя зоны па 12 каманд. У іх правядуць двухкругавыя турніры, пасля якіх адбудзецца падзел на 6 груп па 6 каманд на фінальным этапе.

Пытанне ратацыі паміж Д2 і Д3 будзе вырашана, пасля таго як стане зразумела, колькі калектываў выступяць у першай лізе, але, верагодна, вылятаць і «ўлятаць» будзе па тры каманды.