Усе навіны

Павел Грачышка: «Хочацца цяпер на «пенсіі» быць добрым бацькам і мужам»

27 лютага 2024, 23:24

Беларускі абаронца Павел Грачышка даў каментар пасля прыняцця рашэння аб завяршэнні кар'еры.

– Наколькі задаволены карʼерай? Пра штосьці шкадуеце? На колькі адсоткаў рэалізаваліся?

– Карʼера?) Гэта гучна сказана. Карʼера – у топ-гульцоў) Я сярэдні беларускі футбаліст. Ні аб чым не шкадую. Было шмат добрых момантаў, знаёмстваў. Дурное шкадаваць аб тым, што было.

– Чым будзеце займацца цяпер?

– Перад мной адкрылася шмат новых гарызонтаў.... У жыцці шмат чаго цікавага, акрамя футбола. Хочацца цяпер на «пенсіі» быць добрым бацькам і мужам)

Карыстаючыся выпадкам, дзякую ўсім, з кім перасякаўся за гэты час у футболе. Усім трэнерам, футбалістам, кіраўнікам, журналістам, заўзятарам. Усім жадаю поспехаў і моцнага здароўя. Асобны дзякуй маёй сямʼі – маме, брату, жонцы, астатнім родным. Толькі яны ведаюць рэальны кошт, рэальныя бакі футбольнага жыцця. Дзякуй ім за падтрымку, – выказаўся Грачышка.