Усе навіны

Яблонскі зарабіў выдаленне ў матчы супраць «Пансераікаса»

3 сакавіка 2024, 22:59

Беларускі паўабаронца «Астэраса» і падпісант за рэжым Яўген Яблонскі зарабіў выдаленне ў прайграным матчы супраць «Пансераікаса».

На 36-й хвіліне хаўбек атрымаў першае папярэджанне, на 69-й – другое, і, як следства, быў выдалены з поля.

У «Астэраса» засталося 31 ачко і ён застаўся на 7-м месцы ў турнірнай табліцы.