Усе навіны

Пеп Гвардыёла: «Клоп вернецца, ён занадта моцна любіць сваю працу»

11 сакавіка 2024, 10:46

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пeп Гвардыёла пасля гульні з «Ліверпулем» (1:1) падзяліўся меркаваннем пра тое, што патэнцыйна гэта мог быць апошні матч паміж ім і Юргенам Клопам.

«Ён вернецца. Ён занадта моцна любіць сваю працу. Што я магу сказаць? Ён зрабіў нашу каманду лепш, ён зрабіў мяне лепей як трэнера.

Жадаю яму, каб ён як мага хутчэй вярнуўся, таму што футбол мае патрэбу ў такіх асобах, як ён», – сказаў Гвардыёла.

«Манчэстэр Сіці» на дадзены момант займае 3-е месца ў АПЛ. Наступны матч – 16 сакавіка дома супраць «Ньюкасла» у чвэрцьфінале Кубка Англіі, каляндар тут.