Усе навіны

«Барусія» Д разглядае кандыдатуру Нагельсмана

Галоўны трэнер зборнай Германіі Юлiян Нагельсман уваходзіць у лік кандыдатаў на працу з «Барусіяй» Дортмунд, паведаміў журналіст Фларыян Плетэнберг.

Па дадзеных крыніцы, у клубе разглядаюць яго кандыдатуру. Ёсць верагоднасць, што цяперашні галоўны трэнер Эдзін Тэрзіч сыдзе з каманды пасля завяршэння сезона.

Генеральны дырэктар «Барусіі» Ханс-Йоахіс Ватцке – вялікі прыхільнік Нагельсмана. Ён лічыць, што трэнер добра падыдзе камандзе.

Раней таксама паведамлялася, што трэнерам таксама цікавіцца «Ньюкасл». Яго кантракт дзейнічае да завяршэння Еўра-2024.

З кар'ерай 36-гадовага трэнера можна азнаёміцца – тут.