Трэнер «Смаргоні» Слесарчук: «З нецярпеннем чакаю гульні з мінскім «Дынама». Хочацца ўвязацца, хутчэй пачаць. Чакаю барацьбы»
Галоўны трэнер «Смаргоні» Ігар Слесарчук пракаментаваў маючы адбыцца матч супраць мінскага «Дынама».
– Скончыўся падрыхтоўчы перыяд. У цэлым задаволены тым, як ён прайшоў, як каманда гатовая фізічна і ментальна. Зразумела, што для пабудовы новай каманды часу недастаткова. Гэты працэс будзе і далей працягвацца. Будзем прыцірацца, згуляцца, наладжваць паразуменне.
Узімку ў нас адмянілася адна гульня. У астатнім тое, што планавалася, тое рабілася і зрабілася. Не было ніякай фарсіраванасці. Мэтанакіравана рыхтаваліся сем тыдняў. Трохі засмучае працэс камплектавання.
Сутыкнуліся з пэўнай праблемай пошуку беларускіх гульцоў. Але нічога, будзем працаваць.
– Задаволеныя, як гульцы прывыкаюць да вашых патрабаванняў?
– У цэлым, тое, што я бачу на трэніроўках, мяне задавальняе. Але як гэта будзе ў гульнях, ніхто не ведае. Ёсць жа праціўнік, ёсць розныя фазы гульні. З некаторымі фазам у нас нядрэнна – гульцы пранікліся маімі патрабаваннямі, а над некаторымі прыйдзецца яшчэ працаваць. І гэта не дзіўна. Будзем працягваць, паляпшацца.
– Якія чаканні ад гульні з мінскім «Дынама»?
– Добры. З нецярпеннем чакаю гульні з чэмпіёнам. Хочацца ўвязацца, хутчэй пачаць. Чакаю барацьбы, – сказаў Слесарчук.