Усе навіны

Экс-гулец «Энергетыка-БДУ» Нурымбет перайшоў у «Гомель»

28 сакавіка, 10:37

18-гадовы казахстанскі паўабаронца Абінур Нурымбет падпісаў кантракт з «Гомелем».

У сярэдзіне мінулага сезона футбаліст перайшоў у «Энергетык-БДУ», у складзе якога правёў 12 паядынкаў у чэмпіянаце, забіў два мячы і аддаў шэсць галявых перадач. Падрабязная статыстыка па спасылцы.