Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Нёман» выглядае дастаткова добра і гатовы да гульні з «Гомелем»

29 сакавіка 2024, 10:50

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пракаментаваў маючы адбыцца матч з «Гомелем» у рамках 2-га тура ЧБ.

– Як ацэніце гатоўнасць каманды да другога тура?

– У цэлым, практычна ўсё ў нас у страі. Калі меркаваць па тым, што я бачу на трэніроўках, то ў фізічным плане ўсе нашы футбалісты гатовы выдатна. Каманда выглядае дастаткова добра і гатова да гульні. У нас яшчэ ёсць дзве трэніроўкі, каб больш дэталёва ацаніць сітуацыю і вызначыцца са складам на матч.

– Пархоменка, Карповіч і Алыкулаў знаходзіліся ў размяшчэнні зборных. Часу на адпачынак у іх не так многа. Ці варта чакаць іх у складзе на матч з «Гомелем»?

– Учора ўвечары ў іх была індывідуальная трэніроўка. Ужо сёння яны будуць трэніравацца з агульнай групай. Вядома, кожны з гэтых гульцоў - гэта чалавек стартавага складу нашай каманды.

Да таго ж, пачнуць яны матч на замене, альбо ж у старце, пакуль не магу сказаць. У нас ёсць на іх рахунак пэўныя задумкі, але не хацелася б іх раскрываць да пачатку сустрэчы. Ужо ачуняў Міхаіл Казлоў, таму на полі ў гэтым матчы ён дакладна з'явіцца, - сказаў Кавалевіч.