Усе навіны

22-гадовы галкіпер БАТЭ Дзергачоў вырашыў завяршыць кар'еру

30 сакавіка 2024, 19:28

Галкіпер БАТЭ Вячаслаў Дзергачоў прыняў рашэнне завяршыць кар'еру футбаліста ва ўзросце 22 гадоў, паведамляе прэс-служба клуба.

Усяго за асноўную каманду выхаванец футбольнай школы БАТЭ правёў 21 матч. З іх – 12 у чэмпіянаце Беларусі, 8 – у Кубку Беларусі яшчэ адзін – у Лізе Еўропы.

Адзначым, што Дзергачоў зараз атрымлівае вышэйшую эканамічную адукацыю.