Раман Бягуноў: «Прахадных матчаў у мінскага «Дынама» не будзе»
Абаронца мінскага «Дынама» Раман Бягуноў пракаментаваў сустрэчу з «Мінскам» (0:0).
– Што не атрымалася, каб перамагчы?
– «Мінск» глядзеўся добра. Проста не атрымалася забіць. Мусіць, увязаліся ў занадта адчыненую гульню. А там маладыя дзецюкі выкарыстоўвалі вольныя зоны ў контратаках.
– Ці ёсць дадатковая злосць, што маладым хлопцам удалося ўчапіць чэмпіёна і балы адабраць?
– Ды няма злосці дадатковай, таму што яны нядрэнна і з БАТЭ глядзеліся. Больш ці менш ачкоў за гульні з «Мінскам» не даюць.
– Пачатак чэмпіянату для «Дынама» нядрэнны ў плане супернікаў. Вось у трэцім туры будзе «Нафтан». У чым трэба дадаць, каб сёньняшнія праблемы не ўсплылі?
– Заўсёды стаіць пытанне ў рэалізацыі. Нават сёння стварылі столькі момантаў, што маглі адысці ад нуля забітых мячоў. А «Нафтан» з таго, што я бачыў па першых гульнях, – вельмі няпростая каманда. Калі людзі робяць высновы па мінулым годзе, то гэта не зусім правільна.
– Ну так, каманда моцна абнавілася...
– Яна і абнавілася, і пакідае добрае ўражанне.
– Ці ёсць такі момант, калі ўзяць леташні сезон, што чэмпіянат яшчэ больш выраўняўся?
– Думаю так. Такіх гульняў, як вось з «Мінскам», будзе большасць. Прахадных, лічу, не здарыцца, – сказаў Бягуноў.