Усе навіны

Клоп пра 0:1 ад «Пэлас»: «Калі выйграваеш – знаходзіш шмат тлумачэнняў, калі прайграваеш – не так лёгка гэта зрабіць»

15 красавіка 2024, 09:08

Галоўны трэнер «Ліверпуля» Юрген Клоп падзяліўся меркаваннямі наконт хатняй гульні 33-га тура чэмпіянату Англіі супраць «Крыстал Пэлас» – 0:1.

«Мы паказалі правільную рэакцыю ў гульні, мы не здаліся і не падумалі: «Гэта яшчэ адзін выходны». Зусім не, хлопцы вельмі стараліся, але ў канцы гэтага было недастаткова, мы павінны прызнаць гэта.

Калі ты выйграеш, як мэнэджар, ты знаходзіш шмат тлумачэнняў: «Гэта было выдатна, гэта было выдатна». Калі ты прайграеш, не вось так лёгка знайсці гэтыя рэчы. Яны могуць быць відавочнымі, але гаворка не ідзе аб тым, каб тыкаць пальцам у тое ці іншае.

Рашэнне заўсёды ў тым, каб на полі мы былі разам. Мы дабіліся таго, што ў нас ёсць, таму што былі абсалютнай машынай без мяча, і менавіта такімі мы павінны быць. У гэты момант у нас ёсць рытм, у нас ёсць імпульс у гульні, саперніку цяжка, яны не адчуваюць сябе добра, мы адчуваем сябе значна лепш, і тады гэтыя хлопцы сапраўды могуць гуляць у футбол.

Сёньня ў вельмі складанай сытуацыі яны паказалі, што яны могуць гэта зрабіць і гэта было добра. Але гэта ўсё роўна нядосыць добра, таму што мы прайгралі гульню. Мы плянавалі гэты дзень зусім па-іншаму. Але вось мы тут, і, як я ўжо сказаў, мы павінны з гэтым справіцца», – сказаў Клоп.

Пакуль «Ліверпуль» ідзе трэцім у табліцы чэмпіянаце Англіі. Каманда Клоппа прайграла 2 апошнія матчы, перад гэтым згуляла ўнічыю з «МЮ».