Усе навіны

Юрген Клоп: «Ніколі не лічыў сябе вялікім трэнерам – дзіўна, што людзі бачаць мяне такім»

Галоўны трэнер «Ліверпуля» Юрген Клоп распавёў, ці зробіць яго перамога АПЛ адным з лепшых трэнераў чэмпіянату.

«Мне абыякава. Нават калі гэта так – ці зробіць гэта мяне выдатным трэнерам? Я ніколі не лічыў сябе вялікім трэнерам. Ніколі.

Да гэтага часу здзіўляюся, што людзі бачаць мяне такім, гэта 100% праўда. Але я прызнаю, што людзі так мяне ўспрымаюць.

Важна тое, што фаны «Ліверпуля» задаволены тым, што мы зрабілі, гэта адзінае, што важна. Мне не патрэбныя параўнанні з Арсенам Венгерам ці кімсьці іншым. Для мяне гэта нічога ня значыць.

Я не хачу, каб на маім надмагіллі было «Тут ляжыць адзін з самых паспяховых трэнераў планеты», а ты ляжыш пад зямлёй. Не, гэта не для мяне.

Я хачу, каб людзі памяталі мяне як чалавека, як дапамагала іншым у жыцці», – сказаў Клоп.

За сваю кар'еру 56-гадовы немец выйграў Лігу чэмпіёнаў, 3 нацыянальныя чэмпіёнствы, 4 Кубкі, клубны чэмпіянат свету і Суперкубак УЕФА. Двойчы прызнаваўся найлепшым трэнерам года ў сезонах 2018/19 і 2019/20.